Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Погляд твой

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Погляд твой нутро ўзрушае, Здолей то мне дараваць. Я цябе не прымушаю Да сяброўства ці кахаць. Я чужых ня прагну ролей, Вольна птушка і душа. Ім ня дыхаецца стольлю, Неба край для іх сьпярша. Не зьмяніць ад Бога долі, Хоць ня дадзена нам знаць. Вер,ня марыў я ніколі, Что тваім магу я стаць. І што "Я" ?Ці ў ім каханьне, Ці ў ім роднае відаць? Толькі любай мілаваньне Вымушала цуд чакаць. Перашкод ня бачыць сэрца, У якім яно жыве. З розумам паразумецца Яму моцы не стае. Але ўсё ж яно ніколі, Зрынь сумневы ўсе свае, Не адважыцца стаць болем Ці папрокам дзён тваех. Пажадаю сьветлых хмараў, Ў лесе шчасьця заблукаць. І любві сьвятой абшары Зычу я табе спаткаць. А калі й грымне штосьці У жыцьці,пасьпей ўзгадаць: На зямлі мы толькі госьці, Ці нам ў смутку наракаць? Air Jordan XX9 High