Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Помнік ласю

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)
Як вадаспад, пясок сыпучы Цурчыць струменем пад адхон... Ён выбег з лесу, стаў над кручай I так стаіць, усім відзён. Пад ім шаша няспынным рухам Шуміць, машынамі гудзе. — Глядзіце, лось! — А ён і вухам He варухне, не павядзе. Як тонкая страла, нацяты, Рагамі ўпёрся у блакіт. Такім на памяць ён узяты I ў бронзе на заказ адліт. I як далёкі адгалосак, Дзе славу ён сваю насіў, — I назвы навакольных вёсак, I нават прозвішчы — Ласі, О людзі! — як сказаў бы класік, — He любіце прыроды вы. Няхай бы ж ён і ў нашым часе Стаяў над кручаю жывы. I, спуджаны гудком машыны, Зноў кінуцца ў гушчарнік мог І каля цёмнае яліны Біў капытамі рыжы мох.Nike Sneakers


Норм такой

Норм такой

красивое ,хорошее

красивое ,хорошее стихотворение