Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра курЭй, падсчОт Яек, і Пеўня.

Сярэдняя: 4.4 (26 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.

На дварЫ маІм
стварЫлася няшчАсце.
Куры – вЫказалі Пеўню недавЕр…
УвечарЫ – ня йдуць,
ў куратнік клАсціся,
гаманЯць на гАнку – і дзяўбУць у дзьвЕр…

Квохчуць…
МітынгУюць…
СабралІ курЫны “сАмміт”.
ПатрабУюць,
каб на “сАмміце”,
я – пабЫў ГлавОю.
Квохчуць,
што ня могуць сАмі
вЫнесці рашэнне дзелавОе.

Кот мой, падбухтОрвае:
– ПайшлІ, ПайшлІ !
ТрЭба кУрам “сАмміту” налАдзіць.
– Бачыш, кОлькі табе Яек наняслІ !
– А то могуць, дзед,
і гАнак твой абгАдзіць…

Кот мой, я скажу вам,
тая яшчЭ шЭльма…
З Пеўнем, разам кур таптАлі…
Морда хі-і-ітрая,
ну – прАмацькі той Шэйман.
Не хапАе, разі што, мядАляў.

У Пеўня, Кот мой,
наурОдзе – кансультАнт.
Нешта,
бЫццам бы разУмнае, парАіць.
А “гарлАсты” – робіць так,
што любАя спрАва,
ў нЕйкай срАні…

Кот і Певень,
утаяццА – за сарАем,
толькі і чувАць, як пЕвень:
– Так ! Так ! Так! – на ўвесь гарОд…
ПадтрЫмлівае, значыцца Ката,
ва ўсім, што шЭльма-Кот парАіць.
І зрОбіць, пОтым…
І усё – наадварОт…

Ды нЕшта там не падзялілі,
Кот ды Певень.
Мне у гЭтым цЯжка разабрАцца…
Можа, Певень без Ката,
стаў “хадзіць налЕва”…
А, можа Кот,
Пеўню – нападлЯччыў…

Выйшаў да курЭй я,
з частавАннем.
“Швэдскі стол” насЫпаў ім,
з ячмЕню.
Куры – Яйкі мне, усе пааддавАлі…
А я – кажУ: – Аддайце ж крЫху Пеўню.

– Вунь жа, ён – стаіць, такі павАжны…
ПрыхавАўшыйся за брАмкай, ад нарОду…
А грЭбень у яго – ну, як у шурЫка фуражка…
І курыца там з ім, са слУцкае парОды…

ПОкуль кУрам я пра “сАмміт”…
Што “сАмміт” – спрАва палітЫчная…
Певень, на ўвесь двор галОсіць,
што на двары – ён, сАмы-сАмы-сАмы !
З усіх, хто тут, дэмакратЫчны !
І – таўчЭцца,
пасярОд майго ячмЕню !
Горда “запрашАе да сталА” – грабЕнь касЫ !
БыццАм – гЭта ён,
з сваЁй кішЭні,
ячмянЮ усім тут панасЫпаў…

Куры, адчувАючы падтрымку,
ну – канЕшне, ў якасці мянЕ,
закудАхталі,
каб пЕўня я, за шкірку,
і - зварЫў, сабе – у чугунЕ !
– А гЭта, з слУцкае парОды,
падсчОты рОбіць –
хто колькі Яек знЁс на стол.
– Нам сОрам, дзед,
перад усім нарОдам,
мы, па падсчОтам – анічОга !
А пЕвень -
прОцэнтаў пад Сто !

У курЭй прэтЭнзія такАя –
пЕвень, ім для ЯеК – не патрЭбен !
Бо, дармаЕд, і свалатА ён –
адбірАе нАват крошкі хлЕбныя !
– Мы працУем,
павышАем ЯйканОснасць.
Самі Яйкі грЭем –
каб былі тут куранЯткі-дзЕці.
А гЭты, з грабянЁм,
на двор увесь, галОсіць –
што куранЁнак тут – ягОны, кожнЫ трЭці !
– А мы – ня кУры на ДварЫ,
а – грамадзЯнкі !
Нам не патрЭбен пЕвень, як “хазЯін”.
Мы самі хОчам быць ў сваім Двары “хазЯйкамі” !
Ня хочам бОлей быць раззЯвамі !

Кот мне шэпча:
– А давАй, дзед, пЕўня звАрым…
І аблізваецца, вусАтая халера…
Думаю…
А што…
ЗварУ, бо не куплЯць – задАрам !
Хопіць аж на тры талЕркі.

Мне, сусЕду, і – катУ.
І павячЭраем, утрох, на хАце,
з гарЭлачкай, пад гЭту смакатУ…
І “сАмміту” кажУ:
– Ну, так тамУ й бывАці.

Пеўня згроб за лапы,
напакАз,
каб кУры бАчылі,
што справядлівасць – ёсць на Сьвеце !
І пайшОў,
спаўнЯць ўсяго ДварА наказ,
пЕўня –
абшчыпАць, зварЫць, і – з’есьці !
*+*
11 студзеня 2013г.



падлік, а не падшчот

падлік, а не падшчот