Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пра мужа і жонку.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

8 Сакавіка.

Ён гэтым днём падняўся рана,
Сняданне жонцы згатаваў,
Прыбраў у доме,і старанна
У чэргах нервы гартаваў.
Аббегаў мноства магазінаў –
Накрыў,нарэшце,стол к вячэры.
Ён так стаміўся: быццам згінуў,
Ляжыць знясілены ў кватэры.
Вось-вось гатоў ад стомы ўзвыць:
-А мне ж яшчэ яе любіць!..

***
-Калі мой муж не ведае,
На што я трачу грошы,
Ён так злуецца,ведаеш,
Такі ён нехарошы…
-А ты скажы яму.
Няўжо не звесялее?
-Ты што?Сказаць яму…
Зусім жа ашалее.

***
-Чаму без пудзіла твой агарод на дачы?
-Дык там жа жонка цэлы дзень маячыць!

***
Муж і жонка.

-Я не магу,любімая,знайсці патрэбных слоў.
-Нічога,мілы.Затое суму ты патрэбную знайшоў!

***
Маладажоны.

-Чаму я кнігу кулінарную гартаю? -
Хачу яйко табе зварыць.Рэцэпт шукаю.