Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прадчуванне вясны

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Калі сагрэе сонца азяблыя нябёсы,
Разбудзіць ручаіны ад ледзянога сну,
Яскрава засмяецца ў верхавінах соснаў –
Па сонечнай усмешцы пазнаю я вясну.

Напоўніцца прастора святлом і спадзяваннем,
А зранку шчэбет гучны развее забыццё.
Ад лёгкасці блакіту адчую хваляванне
I, свежасці ўдыхнуўшы, услаўлю зноў жыццё!