Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прагрэс

Сярэдняя: 4.1 (15 галасоў)

На мяжы навукі і прыроды
Здольны перспектыўны чалавек
Збудаваў пратэзныя заводы,
Каб падзагрыміраваць калек.
Разгарнуўся чалавечы геній,
Загулі такарныя станкі,
Зарыпелі штучныя калені,
Рукі, ногі, пальцы, пазванкі…
Дзе пануе мятны водар смерці
У святле стэрыльных устаноў,
Тахкае капронавае сэрца,
Гоніць запазычаную кроў.
Засталося простую работу
Здзейсніць хірургічнаму нажу —
He пашкодзіўшы лязом аорту,
Замяніць сапраўдную душу.



І ПРА ГРЭС, І ПРА ТЭСТ Так.

І ПРА ГРЭС, І ПРА ТЭСТ

Так. Магчыма гэдак будзе...
Паспрабуюць душу замяніць.
Штучна мы ня толькі брудзім,
Прыбіраем... здольных дух забіць