Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прамяніся ярчэй і ярчэй...

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Прамяніся ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова – Беларуская мова. Нізавошта не скажаш ніколі, Лепш не выкажаш радасці, болю У адзіным, адным толькі слове, Як на мове сваёй, роднай мове. Тут і плёскат блакітных азёраў, Тут і гоман адвечнага бору, Спеў салоўкі, куванне зязюлі, Голас сэрца любімай матулі. А ці будзеш так сам сумаваць, Ці вясёлую песню спяваць, А ці рэха будзіць у дуброве, Як на мове сваёй, роднай мове? Прамяніся ж ярчэй і ярчэй Ды звіні ўсё званчэй і званчэй, Наша простае, шчырае слова — Беларуская мова.Max 90 Winter Sneakerboot


Dziakuj vialiki za toe, shto

Dziakuj vialiki za toe, shto atrymalasia znajsci hoc kolki vershau!