Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://memorialvip.ru заказать эксклюзивный памятник - элитныи дорогои памятник.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прарок

Сярэдняя: 4.9 (61 голас)

Сярод маны, сярод насмешкаў,
Знак нейкі тулячы к грудзям,
Ішоў прарок пясчанай сцежкай
З навукай новаю к людзям.

Праціўны вецер лез у вочы
I плачам пеў, як дзіцянё,
Звяр'ё зубамі йграла ўночы,
Днём выла ў небе груганнё.

А ён, не знаючы граніцаў,
Ішоў, хістаючысь наўслонь;
Агонь біў толькі з-пад зраніцаў,
Вялікіх праўд святы агонь.

Душа палала дзіўным жарам,
Бы з зораў выснутая ніць,
Што свет магла б сваім пажарам
Абвіць і к сонцу ўваскрасіць.

Ужо з сваім аклічным словам
Прарок далёка быў вядом,
Народу шмат збудзіў к дням новым,
Даў славу братнюю братом.

Аж так дасяг – аквечан хвалай –
Зямлі забранай сумных хат,
Дзе царства цемры панавала,
Дзе сілу ўзяў над катам кат.

Народ змарнеўшы таго краю
Свайго нат імені не знаў,
Як непатрэбшчына якая,
Гібеў на свеце і канаў.

Галовы людзі пахіліўшы,
Зямлю капалі, як краты,
Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы
Усе жаданні яснаты.

Прарок – пасол святла – ў загону
Людзей убачыўшы такім,
Маячыць стаў ім, як шалёны,
Прарочым голасам сваім:

«Паўстаньце, рабскія натуры,
Пакіньце свой адвечны сон,
Загаманіце віхрам, бурай,
Каб ажна дрогнуў ваш палон!

Глядзіце: прадзедавы косці
Ў зямлю калісь за вас ляглі,
А вы, як збэшчаныя госці,
Пракляццем сталі той зямлі.

Дзе вашы песні жыватворны?
Дзе ў вас прарокі й дудары,
Што над пагібельнасцяй чорнай
Віталі б полымем зары?

Забылі ўсё, згубілі долю,
Змяшалі славы цвет з гразёй
I запрадаліся ў няволю,
З душой і скурай счэзлі ў ёй.

Пара у рукі браць паходні,
Ўставаць, ісці, ноч рассвятляць!
Бо што не возьмеце сягоння,
Таго і заўтра вам не ўзяць.

Назло крывавым перашкодам
Скідайце ёрмы, клічце сход,
I дайце знаць другім народам,
Які вы сільны йшчэ народ!

За мной, за мной, забраны людзе!
Я добрай доляй послан к вам
I знаю, што было, што будзе,
I вас у крыўды не аддам».

Так гаварыў і з рабства клікаў
Людзей на волю той прарок,
Ждучы з трывогаю вялікай
Ад іх адказу неўнарок.

А людзі, глянуўшы на сонца,
Адказ казалі грамадой:
– Па колькі ж нам дасі чырвонцаў,
Калі мы пойдзем за табой?



Я сам тут хворы

Я сам тут хворы бездакорны.
Чаго шпыняць якіхсь прарок.
Тут зары во загынэ воран -
Так статок правыть з жыдавой.

А ну іды сюды, раз кволы!
Ага! Так ты розбыв гакно й? -
Да нет. Я слухаў Голас БоГА Й
Но цюкнув фортку ў боск.

Но вжэ діагнозы готовы!
Так, псіхапат! Аднаразов!..
А дальшый шо ля вас казаты.
Я зарэ го якый Казак! У рылавоў забіў фсіх псоў ш.

Васыль Брытва

вельмi цудоуны верш!!!!!!!

вельмi цудоуны верш!!!!!!!

Верш генія, не састарэў ні на

Верш генія, не састарэў ні на іоту. На жаль...

Конечно не очень то

Конечно не очень то рассчитываю, что этот сайт выпустит это сообщение, но надо ведь и творческим натурам дать шанс поучаствовать в защите народного достояния.
С завтрашнего дня, после каждого ненормированного рабочего дня, примерно с 17-00 до 18-00 возле салона игральных автоматов «У Адмирала», напротив анонсирующих кино афиш фильмов «Время», «Живая сталь», и «Человек, который изменил всё» ( с Бредом Питом в главной роли) у кинотеатра «Аврора» (это район ст. метро «Пушкинская» в г.Минске) буду собирать подписи в пользу законодательной инициативы об изменении дизайна нашей базовой денежной единицы.
Примечание:
В нашей стране всем, кто имеет хоть какое-то отношение к денежным средствам, доподлинно известен по-сути единственный человек в стране, который последовательно и непрерывно отстаивает и суверенитет и стабильность денежной единицы нашей страны.
Это наш Президент Александр Григорьевич Лукашенко.
Для увековечивания памяти Александра Григорьевича, и укрепления хотя бы базовой денежной единицы предлагаю, по примеру США на нашей базовой денежной единице — десяти рублях изобразить вместо старой национальной библиотеки портрет нашего первого Президента. Так как наш Президент нам на порядок ближе, то справедливее будет ему находится не на месте Вашингтона с единицей, а на месте Гамильтона с червонцем.
Подписи буду собирать на т. н. сегодняшних десятирублёвках с нанесёнными на них карандашом именами и телефонами. При возможности размена обязуюсь компенсировать денежные затраты на 100%. Для этого естественно желательно передавать подписи хотя-бы парами или пятёрками.
Просто умаляю больше пяти человек за один раз не подходить. При невозможности дать сдачи обязуюсь выплатить государству 20% подоходного налога.

хехехе, повеселил. а изменить

хехехе, повеселил. а изменить дизайн туалетной бумаги в том же ключе слабО?

Вось і ніхто ня можа

Вось і ніхто ня можа папракнуць Купалу ў тым, што ён на трасянцы ("к" замест "да") пісаў. Таму што класік.

Нічога значнага не змянілася

Нічога значнага не змянілася нават у наў час - праз сто год пасля напісання верша...