Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Працэс

Яшчэ не ацэнена
Працэс Памяці выдатнага паэта, аднаго з заснавальнікаў таварыства філаматаў Адама Міцкевіча Пасля следства па справе філарэтаў Адам Міцкевіч быў высланы ў Расію. Ты насустрач выгнанніка долі едзеш, бо філамат, філарэт, на Расію дарогі раздолле акрапляеш слязамі, паэт… Куляй выбегшы з дула карэты і трымаючы кол у руцэ, Навасільцаў граміць філарэтаў – і над імі дубінай працэс. Разгуляўся сенатар – мяцеліць прамяністых у сілы ва ўсе. І сярод ахвяр следства Міцкевіч пад дубінай у камеру сеў. І Міцкевіч маўчыць: не з турмою аб асвеце сялян гутарыць. У суполцы ягоную ролю заніжаюць, як могуць, сябры. “Філарэтаў дубінай асілю!” – разяўляе сенатар свой рот. Высылаюць Адама ў Расію. Высылаюць паэта на ўсход. Філарэтаў сенатар адолеў. Прамяністых сенатар разбіў. На Расію дарогі раздолле ты слязамі, Адам, акрапіў. Nike