Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыгоды аблуды-зімы

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Ідзе па нашым горадзе Зіма.

Ідзе павольна
і чамусьці ўся дрыжыць.

Чаму ж дрыжыць яна?
Таму што у яе
няма пантофлі на адной назе
(відаць, згубіла пасля ночкі у карчме).

Усе смяюцца ў нашым горадзе з Зімы --
такой самотнай і нат трошачкі няўклюднай,
але ж Зіма між тлуму, гаманы
ідзе-бурчыць паціху, бы аблуда:
“Я вам ў заплечніку тут несла падарункі
калядныя (то знічкі і карункі
дзівосныя), але ж пасля такой сустрэчы
надзвычай “цёплай”, я ніводнай рэчы
з свайго заплечніка не дам вам, і заміж
тых падарункаў хай сцюдзёны вецер –
кузен мой (ён шчэ й, sorry, віж!) --
стралой хай прыляціць хутчэй сюды
ды апячэ вас з ног да галавы
сваім дыханнем, і надзене кайданкі,
пасадзіць у астрог каля ракі!..”

...Тут не на жарт спужалісь гараджане
і закрычалі:
“О, зіма,
так не рабі!..”

Пантофлю згубленую хуценька знайшлі,
чым і ўлагодзілі пакрыўджаную моцна
і раз-з-з-злавана-зледзянелую Зіму.