Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыкінь і падумай...

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Прыкінь і падумай,
які ты шчаслівы —
багаты ўладальнік
палёў узараных...
Ты ўпэўнены сейбіт
дагледжанай нівы,
дзе пні выкарчоўваў
твой прашчур старанны,
што век свой кароткі
гультайствам не бэсціў.
Штодзённа,
як з даўняга часу вялося,
не так для сябе —
для нашчадкаў ён песціў
сваёй дабрыні і надзеі
калоссе.
Уведаць жадаеш —
і гэтым заняты, —
чаму ўсе прароцтвы дзядоў
не збыліся,
аматар і зух
выпрабоўваць зярняты,
зярняты,
што ў спадчыну нам дасталіся.
Як сталася,
што пад пагрозай світанні
і сонца?
Імгненне —
і згінуць адразу...
Збянтэжаны,
Цяжкія ставіш пытанні.
А мусіць, галоўнае —
нашы адказы.



Пытанні!!! Галоўнае каб яны

Пытанні!!!
Галоўнае каб яны былі!
Адказам заўсёды спыняецца рух!
Далей мы не ходзім,
шкадуючы сілы.
А там, за адказамі болей чым дух!
У раллі запашана болей чым зерне.
Усім варыянтам не хопіць ліста.
Няхай, нават, бульба
Пакіне тут месца.
(У кожнага новага гэнае ж месца.)
Нязменныя людзі, дзе гэта зямля.