Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мар'ян Дукса

duksa.jpg

Нарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1958-1960 гг. займаўся ў Свірскай навучальні механізацыі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц»(1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу вершаў і паэм «Заснежаныя ягады».



***

Сярэдняя: 4.5 (59 галасоў)

Жыцце-тэатр,а людзі ў ім акцеры...
Вільям Шэкспір,і сапраўды ўсе так.
Акцеры мы,але ж і рэжысеры,
Бо ставім мы свайго жыцця спектакль.

Мы самі выбудоўваем сюжэты
І павароты ўсе сваіх дарог.
Адначасова стомленаму свету
Мы прамаўляем доўгі маналог.

Шчасліўчыкам,відаць,не будзеш век ты,
На тэатральнай сцэне-штурхатня.
Бываюць і правальныя праекты,
Здараецца нікчэмная гульня.

Згуляць хоць як-заўжды вялікі сорам,
А б'юць у ладкі-радасна да слез.
Прыемна быць уласным рэжысерам,
Ды рэжысер галоўны-гэта лес.



***

Сярэдняя: 4.4 (27 галасоў)

Смутак-як рукой...
Ты-хвіліна зорная.
Ты-мой непакой,
Ты-мае снатворнае.

Ты-сэрцабіцце
У грудзях напеўнае.
Ты-як забыцце
Самае прыемнае.

Ты-як лепшы міг
Шэрай недарэчнасці.
Ты-мой ускалых
На секундах вечнасці.



***

Сярэдняя: 3.6 (11 галасоў)

Жартуе,нібы з мышшу,лес са мной.
І ен ужо мае цярпенне выграб.
Дзяжурыць неадступна над душой,
А быццам адступае-робіць выгляд.

Амаль заўжды ў прэтэнзіях сваіх
Непастаянны ен са мной чамусьці.
То ўбок адыдзе на кароткі міг,
То раптам зноўку кіпцюры запусціць.

Ці скажа спачувальна:"Ну,бяжы-
Хай воля раны ўсе твае загоіць..."
Вось я пабег.На нейкім рубяжы
Апомніцца і зноў мяне дагоніць.

Свой крыж уласны несці на плячы
Есць абавязак годны і належны?
Няўжо ен марны спосаб-уцячы
Аднойчы ад апекі непазбежнай?