Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыпеукi

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Не хадзі ты да мяне
Не дары мне кветак
Лепей грошы падары
Я куплю канфетак.

Я хацела палюбіць
Старыка багатага
Прыказаў ён доўга жыць
Яж не вінаватая!

Дзеўкі ногі паласкалі
На іх хлопец паглядаў
Дзеўкі нешта (фігу) паказалі
Хлопец у лужыну ўпаў.

Натрашчала мне сарока
Жаніха із семярых
Не пайду замуж далёка
Калі бедный мой жаніх

Можа лепей не хадзіць
Мне дзяўчаты замуж?
Лепей ж нэрвы зберагчы
Мне і ягонай маме.

Не хадзіце да мяне
Хлопчыкі маленькія
А багатыя хадзіце
Толькі не старэнькія.

Я кахала свайго Вову
Ён прыносіў мне абновы
А цяпер люблю паэта
І ў стар’ё хаджу адзета.

Можна кветак не дарыць
Мне што я спявала .
Больш прыемна палучыць
Калбасу і сала.
07.02.2019г. Лілія Воранава (Заяц)