Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыстасаванасць

Яшчэ не ацэнена

Ад пустаты тваіх вачэй
хаваюся за кубкам кавы
тваю падробную ласкавасць
спрабуючы зглытнуць хутчэй -
заесці шакаладам.

Ад пустаты тваіх крананняў
збягаю ў раман шматтомны,
інтэрпрэтуючы як стому
тваё халоднае маўчанне -
дзеля самаашчады.

Ад пустаты тваіх te amo,
seі solo tu nella mіa vіta*
збягаю ў заняткі быта,
з тваёй кашулі зводжу плямы -
сляды чужой памады.

Так існую загартавана,
фармую станаў муляжы...
Ад пустаты тваёй душы
захоўвае маёй адданасць -
мая спагада.

*Я цябе кахаю, ты адзіная ў маім жыцці