Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прысвячаю урачу-гінеколагу

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Прысвячаю урачу-гінеколагу Таццяне Васільеўне Буйніч Зноў вясна надышла Са сваім летуценным настроем І здаецца зіма паўзабытым, Няпрошаным сном. Ды жадаць не хачу, Каб жыло сэрца зімнім спакоем, Хай пачуццямі поўніцца, Быццам рака ў крыгалом. Вы сама, як вясна, З пастаянна ўсмешлівым тварам, Абаяльнасць, жаноцкасць— Усё гэта, пэўна, пра Вас, Хай жа Бог дапаможа, Каб збыцца ўсім вашым марам, І хутчэй хай мінае Няўстойлівы змрочны наш час. Разумеем мы ўсё, Што лякарствы цяпер у дэфіцыце, І што грошай няма, Каб ад розных хвароб нас лячыць, Ды ўсмешка ўрача, Быццам майскае сонца ў блакіце, Нас сагрэе цяплом І падорыць надзею, каб жыць. З Вамі лёсы жаноцкія Быццам ў адзін знітаваны, Абысціся без Вас Немагчыма, упэўнена, нам. Вы Таццяна Васільеўна, Ведаю, Богам абраны І таму ад мяне Словы ўдзячнасці шчырыя Вам. 2001г. Nike Jordan Super Fly 4