Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прытча

Сярэдняя: 5 (108 галасоў)

(…няма нічога лепей, як насалодвацца чалавеку справамі сваімі: таму што — такая доля яго; бо хто прывядзе яго пагледзець на тое, што будзе апасля яго ?

Кніга Экклезіаста. гл.3. ст.22)

Пад вечар птушкі ў гаі замаўчаць
І застракочуць конікі ў ржаным хлебе.
Змарыўшысь, мы кладземся моўчкі спаць.
… а зоркі прачынаюцца на небе …

Ах, божачкі, ніколі ж не сканчаецца работа.
У прыцемках, бяз сіл, кладземся спаць.
Бо з раніцы, назаўтра, праца,
зноў — да пота.
… а месяц толькі выйшаў пагуляць …

Ад раніцы да ночы: ў полі — жонка,
мужык іную справу дзесьці робіць.
Маўклівая вячэра у пацёмках:
і — спаць, бо на размову любу —
сіл і дум не хопіць…

А там, наверсе, Месяц — лепшы хлопец неба,
па Млечным шляху выйшаў пахадзіць.
Дзяўчатам-зоркам жа, вядома ж, трэба
сабой палепш зіхнуць
і між сабой пагаманіць…

Дык, можа, так: паелі ды й на ганак…
Каб там, прысеўшы поруч, слухаць ціха ноч,
Забыць: і стомленасць, і заўтрашні працоўны ранак.
… глядзець, глядзець, удвух, на гэту прыгажосць …

Як там, на небе, месяц,
быццам хлопец з вёскі,
сустрэўся ненарокам з чарадой дзяўчат.
А ён — вялікі, месяц, значыцца — высокі.
Яшчэ, й бландын... ну, як тут прамаўчаць…

Гамонка ў небе, зорачкі хахочуць,
мігценне іхняе — то тут, то там…
Размовы нейкія вядуць,
а па-вясковаму — балбочуць.
… і к зорачкам пяшчота, як к дзіцям …

І як жа добра, так, удвух, ў цішы, паседзець,
і памаўчаць, трымаючысь за рукі…
І муж — ужо сябе ня лічыць дзедам.
… і жонка — прыгажуня-зорка, а не якаясьці старуха …

Няма ўстатку: нега і пяшчота…
Навокал ноч, наверсе — бесканечнасць…
А вы – удвух...
навошта зараз вам яшчэ кагота.
… і разумееш, што любоў, гэта — навечна …

А сонца раніцой пагоніць спаць “хлапца”,
і зорачкі паціху дзесьці знікнуць…
Нічога! Праца — ўдзень, пасля вячэры ганак,
і пачакаем разам месяца.
… а зорачкі, як мы да іх, да нас з табой, прывыкнуць …

(ноччу, 27 мая 2011 г.)

Алег Буйніцкі жонцы сваёй, Ларысе Ляксандраўне,
Пасвяціў, з удзячнасцю…



Здорово написано!

Здорово написано!

Алег Бацькавіч, Задумка, сэнс

Алег Бацькавіч,
Задумка, сэнс проста неверагодныя.
Але відаць усё ж ткі лепшая палова трошкі раней часу здалася.)
А мо ў тым і задумка была? У гэтым і сэнс(?)- без "ОТК" справу надхняючую і накіроўвачую зрабіць менавіта ў канкрэтным выпадку?)

Як добра... ...пяшчотна...

Як добра...
...пяшчотна...