Жыццё з маленькага вучыла:
Як ні мудруй тут, ні пручайся,
А немагчыма, немагчыма
Адолець прыцяжэнне часу.
Агорне веснавосць павеву —
I квеценню зазорыць мусіш,
Як абрыкосавае дрэва,
Прыручанае Беларуссю.
Скапычаныя смуткам гоні —
I неспазнанага прасторы...
Ты стаў дасведчанней сягоння,
А шчаслівейшы быў учора...
У ледзь ацямлівым галопе —
To па пустыні, то па жыце.
I стукае у грудзі попел
Усіх згарэлых побач жыццяў...