Прывабная кабета з вачамі, як ліхтарні,
Якія асьвятляюць і паляць адначасна.
Спадзевам апрычоным і абсалютна марным
За імі зноў імкнуся, пакуль яны ня згасьлі.
Я ведаю, што значыць: рабіцца не сабою.
Забыўшы, зачыніцца, каб болей не ўзгадалася.
Так палкае каханьне становіцца запоем,
І раптам забываш, з чаго ўсё пачыналася.