Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прывітанне табе, мая Зэльва!

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Тэкст песні Праспявай ты мне песню, заранка, Пра старонку з дзяцінства майго, Пра раку, што завецца Зяльвянкай, І хаваецца ў травах лугоў. Праспявай мне пра сонца і зоры, Што у Зэльвенскім небе гараць Ліхтарамі нябесных прастораў, Каб магла Зэльва родная ззяць. Прыпеў: Прывітанне табе, мая Зэльва! Беларускі квітнеючы край! Падабаешся ўсім ты нам вельмі. Сустракай жа гасцей, сустракай! Прывітанне вам, добрыя людзі - Госці, родзічы і землякі! І салоўкі, што золакі будзяць! Прывітанне! Мой край гаманкі! Праспявай ты мне, птушачка, песню Пра рабіну, што бацька садзіў, Пра крынічку ў гаі напрадвесні І пра золата спеючых ніў. Праспявай пра спякоту і сцюжу Пра лагоду дажджоў і вятры... Я ад спеваў тваіх стану дужай, Як ад сонца, што ззяе ўгары. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019 Свидетельство о публикации №119072907115 Nike