Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Птушка

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Таўраваў адзінотаю твары бязлітасны студзень,
І шальныя вужакі пускаў пад нагамі людзей,
Ну а мне загадаў: - Шэрай птушкай спяваці мне будзеш -
З таго часу дрыжу на марозе, не маю прытулку нідзе.

Лёгкі з пуху камяк, разам з сэрцайкам, горлам для песень -
Незайздросна здабыча разбойных, вясёлых вятроў!
Дзе ты, цесны сусвецік фіранак і плюшавых крэсел -
Апусцелая клетка з кармушкаю ласкавых слоў?

Адчыняйце вакно - я вяртацца зваротна не стану;
За даверлівасць кара заўсёды суровай была.
Я баюсь прыручаньня! Мацней за сіла і капкана
Ўціхамірыць далонь чалавека
гарачыя ўсплескі крыла...



гучыць прыгожа и чароўна, і

гучыць прыгожа и чароўна, і вельмі сумна-трагічна.

прыгожа-рамантычна і чароўна

прыгожа-рамантычна і чароўна і сумна