Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Птушка хакнула ўначы...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Птушка хакнула ўначы,
Можа, аб сваёй нядолі?..
Сціхла рэха ў наваколлі,
Ані ветрыку у полі…
І здалося, што ніколі
Не знайсці мне лепшай долі.
Нават ветаха паўколле –
Вязень сонечнай няволі,
Змёрзлая вавёрка ў коле.
Цішыня…
Хоць сам крычы!

1997/2002



Паўколле - яно, вязень -

Паўколле - яно, вязень - ён.
"Паўколле вязнем" - лепшае дапасаванне.
За эксперымент "выдатна".

Ну,дурны стары... Ня

Ну,дурны стары... Ня ведаю,што такое:
"Нават ветаха паўколле –
Вязень сонечнай няволі," =ня ведаю,што такое "ветаха паўколле"...
а таму ўсё астатняе - незразумела...
Прасвяці,калі ласка, бо ні ў аніводным слоўніку (нават цераз Інтэрнэт) не знайшоў асмыслення... А цікава ж,зараза...(Алег Буйніцкі).

Што ў Вас за дзіўныя

Што ў Вас за дзіўныя слоўнікі?!
ВЕТАХ -- месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Тоненькі сярпочак.

Адказваю. Першы "слоўнік" -

Адказваю. Першы "слоўнік" - маё дзяцінства і юнацтва на вёсцы Дашкоўка,што на Дняпры (ля Магілёва). рускай мовай там валодалі толькі настаўнікі ды дахтары.
А яшчэ,каб ты ведаў,у той час (1957-1963),калі я навучаўся ў Сяітгодцы,падручнікі,нават па Хіміі,былі ў нас НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ! Быў такі час на Беларусі,быў... На вёсках - тачняк...
Зараз у мяне (даволі даўно)ёсць розныя Слоўнікі (збіраў).
Напрыклад - "Русско-белорусскй словарь" под редакцией действительных членов АН БССР Я.Коласа,К.Крапивы,
П.Глебки. (86 000 слов).Изд.в 1953 г. Государственным Издательством Иностранных и национальных словарей.Тираж -50 000 экз.
Яшчэ; "Даўнія запазычанні беларускай мовы" -9 500 слоў .Выд.АН БССР Інстытутам мовазнаўства імя Я.Коласа. Тыраж-1100 экз. -Мінск,1972г.
Яшчэ:"Русско-белорусский словарь" Изд.6-е (в 3-х томах)АН БССР-1995 г. -20 000экз.
Ня буду турбоціць далей,бо ёсць і фразэялагічныя и дыялэктавыя тэрыторыяльныя...
Цікаўлюсь спадчынай,ды й пашырае ЛЭКСіКОН...
Але... няма "ветах". Спашлісь на якісь "Справачнік". Можа і ёсць такое слова пра месяц у якімсь "говары-слэнзе" мясцовым,дык дай напрамак,пашукаю.
Дзякую за адказ. Бо не выпендрываюсь,як хто можа думае,а мовай займаюсь.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! (Алег Буйніцкі).

Пан Алег, ці ўпэўненыя Вы,

Пан Алег, ці ўпэўненыя Вы, што ў Дашкоўцы на стоадсоткава беларускай мове размаўлялі?

Не, Зміцер, я не пра тое,што

Не, Зміцер, я не пра тое,што Дашкоўка была - "Цэнтрам Сбярагання Ісконнай Мовы"... хы-хы-хы...
А пра тое,што мы тамацькі размаўлялі "па-дзеравенскі". Доўгі час мяне ў Магілёве, калі я навучаўся ў Палітэхнічным,абзывалі "дзяроўня",думаючы,што гэта здзекліва.
Ведаеш,мы размаўлялі без помачы філолагаў,як па ўсёй Беларусі, як і ў старажытнасці).
Ня думаю,што ў нашых продкаў былі такія Прафэсіяналы - філолагі.
Мова рабілася і робіцца людзьмі,па-свойму,гэта ж людзі давалі і даюць назвы ўсяму навокал,а не філолагі... Таму ў розных мясцовасцях з'явіліся мясцовыя говары (гэтак па ўсяму Свету было і мы можам бачыць гэта);таму,калі кажуць,што нейкі чалавек кажа на "сярмяжцы",то я адношусь да кажучага так чалавека,як да "сноба".
Мова жывая,як і любыя зярняткі,якія можна сэлекцыяныраваць,паляпшаючы ураджаі,таму,да "паняццяў",што, маўляў гэты,ці той чалавек кажа на "сярмяжцы",я адношусь так,як і да "разумнікаў",якія кажуць пра нейкую песню - "не фармат"... а ніхто не можа мне адказаць,што ж гэта за дурнота -"фармат-не фармат".
Дрэнна,ці не "літаратурна-філалагічна" кажуць людзі,гэта не мае аніякага значэння.
ДОБРА,каб людзі РАЗМАЎЛЯЛІ на Роднай Мове! А калі мы будзем "высокавумственна" - (здзекліва) растлумачваць,што яны гавораць няправільна,дык бкдзем толькі адштурхоўваваць ад Радзімага. На той жа рускай мове вялікая колькасць людзей,і ў нас,і ў Расеі,размаўляюць "нефілалагічна". Але па рускай мове,якую ўжывае насельніцтва аніхто "не ездзіць"...
Прыгадаю,што А.С.Пушкін - першым пачаў пісаць на простай,людскай мове,без "высокопарностей". Есенін прымяняў "гаворкі",Ул.Высоцкі "апускаўся" да "нясмачнай" гаворкі сваіх герояў...
Давайце пісаць,размаўляць,на Нашай Мове.І - ня "біцца" за "чысціню",а папраўляць,калі чалавек ужывае Слова не ў тым значэнні. Бо зараз наш Народ нагадвае Дзіцятка-Мауглі... Не чуў Ён мову Свайго Народа... (Алег Буйніцкі)

Ну, я ўвогуле часам

Ну, я ўвогуле часам карыстаюся расійскімі, украінскімі, чэскімі, славацкімі, баўгарскімі словамі. Я панславіст.

Акадэмія Навук БССР Інстытут

Акадэмія Навук БССР
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
"Тлумачальны слоўнік беларускай мовы" ў 5-ці тамах
Пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН БССР К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы)
Мінск
Выдавецтва "Беларуская савецкая энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі 1984 год
У шасці кнігах гэтага выдання сабрана і растлумачана 105056 слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай мовы беларускага народа.
Тыраж 16000 асобнікаў.
Нічога больш грунтоўнага па беларускай мове няма.

Пра лёс беларускай мовы не трэба мне расказваць,
я дастаткова пажыў на гэтым свеце.

Што тычыцца руска-беларускіх слоўнікаў, дык там шукаць беларускія словы -- марны занятак. Шмат якіх слоў у мове "старэйшага брата" проста няма.
Дарэчы слова "турбоціць" у беларускай мове, якой Вы так цікавіцеся, няма.
Ёсць -- "турбаваць".
Слова "справачнік" таксама няма. Ёсць -- "даведнік".

Не заўважыў

Не заўважыў памылку,стары,вочы дрэннавата бачуць...
Замест :"калі я навучаўся ў Сяітгодцы"
чытаць :"калі я навучаўся ў Сямігодцы"
(Алег Буйніцкі)

ветах таксама - рыззё, анучкі

ветах таксама - рыззё, анучкі драныя.

Заўвага не мае пад сабой

Заўвага не мае пад сабой ніякай падставы.
Пэўна Вам на памяць прыйшло рускае слова "ветош".
Не блытайце, калІ ласка, Божы дар з яешняй
і, калі не ведаеце чаго-небудзь дакладна,
не ўвадзіце ў зман наведвальнікаў сайта.

Сама падманулася, бо штодня

Сама падманулася, бо штодня так у нас на вёсцы гаворыць, зазірнула ў слоўнікі , сапраўды, няма. Дзякуй. У сябе ў вершыку папраўлю.