А птушкі ляцелі высока,
Краналі крылом гарызонт.
На поўдзень, напэўна, далёка,
Далей бы ад гэтых турбот.
Радзіму пакінуць нялёгка:
Свае тут жалейка і смык!
Для птушак адна ёсць палёгка:
Я чуў развітальны іх крык.
У крыку адчуў я надзею
На хуткі зварот іх дамоў.
І зараз, канешне, я веру —
Убачу пярнатых ізноў!
І мне так хацелася ў неба!
Ды стаў я, нібыта нямы...
Ляцець — птушкам больш да патрэбы,
Бо ў волі яны, а не мы!