Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Путы

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Маё жыццё, мае пакуты,
Усё адзiным стала раптам.
I быццам бы звязалi путы,
Звязалi зноу атрутным страхам,

Што дзесьці не па той дарозе,
Не з тымi я прыйшла да хаты.
I той, хто будзе на парозе
Мяне чакаць, зусiм не рады,

Што я прыйшла і побач села
на крэсла ціхенька бяссільна.
Што не душа патрэбна – цела!
Душа хай застаецца пылам…

Не дай мне, Божа, спатыкнуцца,
Не з тымі на шляху спаткацца,
Каб зранку я магла прачнуцца,
Ды за душу сваю змагацца!

I вось тады мае пакуты
Мяне пакінуць назаўсёды,
Я разарву нарэшце путы,
Каб удыхнуць глыток свабоды!