Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Quo vadis...

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
- Куды ідзеш Ты, ў транты апрануты З вялікім болем ў стомленых вачох? - Іду па здзекі,гвалты ды пакуты, Ды крыж драўляны цягну на плячох. - Нашто ідзеш? - Каб даць святло надзеяў, Каб прытуліць бацькоўскім сэрцам іх, Каб абгарнуць сабой у час завеяў, Ня даць у крыўду ім сыноў сваіх. Пастаўлю крыж – хай зноў мяне крыжуюць, Я,бачыш,сам цвікі падрыхтаваў… Бо мой народ пад бізуном “гартуюць”, А ен даруе ўсім,хто “гартаваў”… Footwear