Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радасць

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)
Радасць — "малінаўжэле"йны світанак зімовы! Радасць — лімонны айс-крым на застылым безэ! Ра дасць — і зноўку іскрыцца — шторанак найнова — белы абрус у сцяжочках — сцяжын бірузе. Радасць — рука у руцэ і абапал — нікога. Толькі сінічкі "рабінавы штрудзель" клююць. Радасць — такая, што цягне звярнуцца да Бога — шэптам падзякваць і выдыхнуць: "Шчасцейка, будзь!" Радасць — гулянне у снежкі да стану "марожкі". Радасць — вясёлы (удрызг?) снегавік ва двары. Радасць — катанне з гары. Дастаткова і дошкі, каб над зямлёй зазвінеў буйнай радасці крык. Радасць — каралавых дрэў песнапенні-харалы. крокаў рыпенне — тваім гучна ўтораць мае. Бач, як узімку зямелька красой узыграла?! Цешыцца сэрца. Лікуе і гімны пяе... Sneaker Release Dates 2019