Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радзімы музыка

Сярэдняя: 4 (1 голас)

            Песні, знайце, - сэрца дар
            Шанаваць іх трэба.
                           Янка Купала
 
Туман як вэлюм бальны.
Плывуць у свет ад лодак
Па плыні вод Купалля
Вянкі мелодый.
 
Прыслухацца не лішне –
Пра дабрабыт забудзеш
Пад падэспань калішні
І беларускі бубен.
 
Я песні маладыя
Вітаю без папрокаў,
Ды не згубіць бы тыя,
Што ў нас гучаць ад продкаў.
 
Дык будзь жа ты разумны,
Сучаснік, і ашчадны,
Каб голас скрыпак сумных
Далёкі чуў нашчадак...