Нябожчыка продкі
не клалі ў магілу пад крыж:
Укопвалі слуп
паміж іншых слупоў незлічоных,
Акораны дбайна,
садзілі нябожчыка ў човен,
I спальвалі човен,
і попел збіралі ў гладыш.
Гладыш той на слуп узнімалі
ў бяздонную сінь,
Таму што хацелі,
каб бачны быў людзям
здалёку,
Каб мёртвы ад тлення далей быў,
бліжэй да аблокаў,
Нібыта бліжэй да далёкіх, нязбытых часін.