Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рака

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Разлівалася ракой мова беларуская, Ў старадаўнія гады, у мінулы час. І рака тая была не такая вузкая, Не такая мелкая, як сёння ёсць у нас. Гаманіла тая рэчка мноствам галасоў. Паўтаралі спеў той і ў чужых краях. Прыгажосць палацаў ды краса слуцкіх паясоў, Гераічнасць вояў, што перамагалі у баях. Усё то наша слова спавядала красна, І гучала мова крышталёва-ясна. Але час прайшоў, занядбалась наша сіла. Птушка-бусел што лятала, паламала крылы. Забыліся беларусы на мову сваю старажытную. Не бачаць ў ёй нічога святога, нічога выбітнага. У рэчку, з каторае чэрпаюць ваду на піццё, Скідаюць памыі, бруд – у людзей забыццё. Збяднела рака, што раней шумела мноствам слоў. Не звініць болей музыка, не шумяць галасы мужныя. Калі рэчка ссыхае – адыходзяць і людзі з яе берагоў З мовай знікае ж народ – памятай пра гэта дружа мой. Kids Clothes