Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

раней чым, таўсцей тым, бліжэй чым, радзей тым –
пра што гэта фраза? памрэжы адпетым
жыццёвага фарсу замовіце слова.
і сціхніце потым.
не трэба другога.

худога паэта праверце на здатнасць,
з паклажай ручной мастака - на дакладнасць.
пад шапкаю злодзея жар апантаны
ў ягоных жа вочках вугольчык рахманы
што з лёсам шчыруе.
паціху намалюе.

астатняе ўся жа - дарэмна, ня варта.
нямашака фарбы ўжо ў цынкавых квартах.

журыцца пачнеш пра жыццё не на жарт ты
пазней чым, танчэй тым, глыбей чым, часцей тым;



выкшталцона як, вельмі

выкшталцона як, вельмі падабаецца.