Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раскажы мне, бабуля, казку

Яшчэ не ацэнена

Раскажы мне, бабуля, казку,
Што ў маленстве калісці казала.
Раскажы пра дзяўчыну-краску,
Што хлапца-малайца пакахала.

Раскажы мне, бабуля, казку —
Хай там праўды доля малая, —
I крані спагадай і ласкай,
Што ў жыцці часам так не хапае.

Добрай мудрасці першую звязку
Мне ў душу назаўжды палажы.
Раскажы мне, бабуля, казку,
Як калісці малой, — раскажы.



Iкранi ты, бабуля,

Iкранi ты, бабуля, ласкай,
Iкранi, можа будзе толк:
Замест шапачкі дай мне каску -
Зчырванее хай шэры воўк)))

Вельмi добра...

Вельмi добра...

Ад бабулі ( брат

Ад бабулі ( брат заехаў)
+*
Зразумела, не кожны раз
заяжжаць буду к Вам, сястрыца.)
Але бабка мая мне сказ
перадала, як навальніцу.

Ты «буронку» паменьш вучы,
ты пакінь ёй сваё каханне.
Сырадой – ён не на заўжды.
Ён вяршкамі праз вандраванні.

Не скісае ўжо даўжэй,
калі ў масліца ўзбіта добра.
Не вучу я, не чарадзей.
Хлеба толькі не маю, змоклы.

Праз маланку ляцеў на дрот,
каб галоўнае даць, сястрыца,
бо за мной гоніць хвалю гром,
не паспею перахрысціцца.

Гэта хваля нашчадкаў нам.
Ледзяная яна? Ці з парам?
Не Карчагін мне без заган,
а спакой, калі йдзеш у краму.

Камунізм не для тых людзей,
Хто не здольны праз зайздрасць легчы...,
Палядзець на ўзгорку з дрэў,
Як няўтульна адному,
зрэшты.