Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзяцінства

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
пелі
і песцілі
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год:
не белабрысым хлапчуком,
а юнаком
са сталым сэрцам...
Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
старэлі
і не пазналі ўжо
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год...
I раптам
пець-рыпець
арэлі перасталі,
напэўна,
юнака
таго
яны пазналі...
Ляжыць мая рука
на іх
халоднай сталі...
Ды гушкануўся ўміг,
нібы грыбочак,
мой белабрысенькі
малы сыночак.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Грыбасей у жніўні тупатаў
Між ялінак, дзе буяла папараць.
Шышкі з шапаценнем ціха падалі,
I мне ўсё здавалася не так.
Дзеці замаўлялі: «Сыпані,
Буйны дождж, па буяках, па верасе.
Коптурам наб'ём кашы ў верасні
Белымі грыбамі... Секані...»
...Грыбасей, даверлівасць пасей,
I вярні ў дзяцінства незваротнае,
Добрае, кароткае і роднае,
Што ідзе па золкавай pace.