Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Раяль ля мора

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
У гэтую раніцу позьняе вясны, або раньняга лета, Стаяў раяль на беразе нашага мора. Хвалі тонка лашчылі ногі фартэпіяна, Марская пена старалася пераймаць бель слановай косьці. Ніхто ў рыбацкай вёсцы мог нават уявіць, Адкуль узяўся прыгожы драўляны раяль, Які таямніча стаяў на залатым пяску, Ціхі й грацыёзны, велічны й самотны, ля мора. Можа, калісьці сыйдзе зь неба на зямлю, Анёл са спакойнымі, яркімі вачыма, І зайграе старажытную, даўно забытую мэлёдыю, Каб сьпяваў у захапленьні той раяль на беразе раю. Adidas Yeezy