Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Разам

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Разам (на музыку з песні Вараг)

Вялізная птушка, драпежны мутант
Высока ляціць над зямлёю
Яна выглядае усіх хто аслаб
Усюды дзе пахне крывёю 2разы

І мае яна ажно дзве галавы
Дзве дзюбы і вока чатыры
Ёй вынішчыць хочацца ўсіх хто не з ёй
Ды толькі няма столькі сілы 2разы

Мацней і мацней ўсё ўзмахі крыла
Пагроза зыходзіць з ўсходу
Пярун і маланкі нясуцца адтуль
Рыхтуюцца зноў да паходу 2разы

Нам трэба ні дрыгнуць, нам трэба трываць
Бо монстра адолець не проста
Яго як чуму ад сябе трэба гнаць
Бо ласкі яго нам ўжо ўдосталь 2разы

Бярэмся за рукі “бульбаш” і “хахол”
У кожнага родная мова
І гучнае “ГЭЙ” кінем Пуціну ўслед
Бо мы на Радзіме і дома 2разы
сакавік 2014