Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Разам з народам сваім застануся...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Разам з народам сваім застануся —
Гору дамо мы рады,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да ПРАЎДЫ!

Ні перад кім мой народ не сагнуўся —
Зведаў цяжар нядолі,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да ВОЛІ!

Разам з народам не адступлюся —
Тут крывічоў пакаленне,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да АДРАДЖЭННЯ!

Богу за ўсё на зямлі пакланюся
І папрашу міласэрнасці,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да НЕЗАЛЕЖНАСЦІ!



Very nice post, good luck!

Very nice post, good luck! ;-)