Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Разарві фотаздымак

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Разарві фотаздымак,
дзе разам з табой...
Я іду на прыпынак,
з цяжкой галавой.

Адпачні, распраніся,
і скажы ад душы.
Што я зноў памыліўся,
больш ты мне не ілжы.

Што цябе пакахаў я,
як дэльфін ваду...
Бо не ведаў, не знаў я
цябе на бяду...

Прыпыніся ля лаўкі,
і як будзеш сядзець,
глянь: бялюткія чайкі,
адлятаюць на смерць.

Гэта наша каханне,
на бялюткіх крылах...
У тваёй брыдкай мане
разлятаецца ў прах...