Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Разбітыя мары

Яшчэ не ацэнена

…І мары былі залатыя,
І гукі не рэзалі слых.
Мы думалі, што не такія,
Адрозныя мы ад усіх.

Ды зараз — гляджу ў твае вочы —
Не бачу чамусьці сябе.
А разам мы марылі крочыць,
І крочыць не так, як усе.

Канечне, мы не ідэальныя!
І хто б нас такімі зрабіў?
Хацелася быць унікальнымі,
Якім ніхто болей не быў.

А нашыя коні па крузе
Цягнулі карэту жыцця.
Па млечным кружылі мы лузе —
Цяпер гэта луг забыцця.

То залевы нам, то завеі.
Хадзем — трэба рукі сагрэць! —
І там мы, здаецца, сустрэнем,
Тое, што не хацелі сустрэць.

Выходзіць — і мы з той жа скуры?
Цячэ ў нас звычайная кроў…
Жыццё мы малюем панурым —
Такіх дасягнулі высноў.