Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАЗМОВА З ВЕРАБ’ЁМ.

Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”

ЗавітАў да мяне верабей.
Ад кумпаніі верабейнай.
– Даручэнне ад нас табе.
Ты б зрабіў хацінку нам нейкую…

Зараз лета.
А прыйдзе зіма…
Сам сядзець будзеш ў цёплай хаце…
Нам хацінкі ж, ніякай няма…
Вунь, шпакам, дык шпакоўню зладзіў.

Што шпакі…
Пабылі, адляцелі…
Зімку ў Афрыцы прашчабечуць…
Мы жа, тут,
ў марАзы, мяцелі,на Радзіме,
з табою вечна.

Мы ж табе,амаль што радня !
Не залётныя там, чужынцы…
Хатку, дзед, зрабі вераб’ям,
каб уэімку нам не тужЫцца.

І падвесь хацінку са смакам…
Не, абы тама небудзь дзе…
А на хату сваю, над дАхам,
каб кацяра твой нас ня з’еў.

І вакенца зрабі, з прыстУпкай,
каб нам сонейка сустракаць…
Ты ня мЕшкай, дзядок, бо тутака,
пад страхОю тугА зімаваць.

Я наладзіў ім “вераб’ёўку”.
Па драбіне успоўз на дах,
і цвікАмі, а не вяроўкаю,
прычпандоліў,
і моцна так…

Злез.
На лаўцы сяжу і цешУся…
Хата – хОрамы,
як варобашак і хацеў.
А вы думалі – я павешуся…
Бо, па старасці, звар’яцеў.
Размаўляе дзед з вераб’ямі…
Ў сутаварышах – кот яму…
Пажывіце на вёсцы самі,
свінка будзе вам за куму !

Мо гішторыя й не навучная…
Можа трохі я і збрахаў…
Але…
Верабей, ён таксама Сушчнасць !
На двары мне з ім весялей…

3-4 ліпеня 2013г. Косава.