Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітанне воіна

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
Час прыйшоў нам сыходзіць,мама. Не кладзі мне з сабою слёзаў, грошай мне не патрэбна таксама: не адкупішся імі ад Лёсу. Ты кавалачак свежай зямліцы загарні ў насовачку беражна. Пакладзі мне... Не,не рассыпецца, клапатлівымі пальцамі нежнымі. Яе хмары дажджом цалавалі, мы ступалі па ёй басанож, і калючыя боты тапталі, баразны ўразаўся нож. Новым горам яе калечылі і залечвалі раны ізноў. Не зямля гэта – кроў запечаная, гэта косці маіх дзядоў... Быццам кольцы на зрубленых дрэвах, паўтараецца круг той самы... На мне крыжык. А плакаць не трэба. Час прыйшоў нам сыходзіць,мама. Nike Zoom Vomero 13


Гэта хутчэй споведзь, як бы

Гэта хутчэй споведзь, як бы жорстка гэта ні гучала для верша ўсім чытачам.
Тут адзнакі супрацьпаказаныя. Толькі споведзі і суцяшэнні наўздагон пажаданыя.

дзякуй!

дзякуй!