Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэквiем па мове...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Стаiць на камянi вялiкi чорны крыж,
Стаiць адзiн ён ў бяскрайнiм полi.
Стаiць адзiн,таму што адраклiсь.
I кожны дзень чарнее ён усё боле.
Навокал з iм,чырвоная рака,
Чырвоная ад нашых продкау крывi.
Яны вякамi баранiлi гэты скарб,
Сваiм жыццём,бясстрашна баранiлi.
Стацiь ў полi адзiнокi чорны крыж,
I не ўзгадае пра яго нiхто,нiколi.
А на вачах сляза,па целу пройдзе дрыж...
Таму,што гэты крыж пастаулен роднай мове...
А раньш, яна iрвалась вольнай птушкай з вуснаў ,
I звонам срэбраным у блакiце разлiвалась.
Была сярод чарота, як багрова ружа.
А зараз толькi памяць пра яе засталась.
Але там, дзесьцi, у васiльковым полi,
Над звонкай рэчкаю, ў бару сасновым,
Пачуешь песню сумную, журботную,
Пачуешь ты, як плача наша родна мова.