Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэквіем рукапісам

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Казалі, — рукапісы не гараць,
А я аднойчы бачыў, як гарэлі
У печы Галубковы акварэлі,
Як вершы адпраўлялі паміраць,
Сагрэтыя яшчэ жывым дыханнем,
I ласкаю, і трапяткім каханнем,
А кажуць, — рукапісы не гараць.

I як яшчэ гараць! I колькі іх згарэла
У печах патаемнага двара,
Што зеўралі, як д'яблава нара,
Душа паэм за дымам адляцела,
Што так дайсці да кожнага хацела
Пасланцам весялосці і дабра,
Ды знікла ў полымі казённага кастра.

Яны не стануць кнігамі ніколі,
He дакрануцца да другой душы,
Халодны попел як ні варушы,
Што датляваў па апантанай волі,
З вятрамі знік ён у здзічэлым полі,
Якое ні засеяць, ні ўзараць...

А кажуць, — рукапісы не гараць.



выдатна.так паэтычна и так

выдатна.так паэтычна и так так страшна ад гэтай рэчаиснасци

я таксама так личу...

я таксама так личу...