Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рэўнасць

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Рэўнасць Лявона жонка ўгаварыла Зімою з’ездзіць на курорт. У рэшце рэшт яго скарыла: “Любіў жа ты калісьці спорт. Але пара ўжо падлячыцца, Бо ты далёка не юнак. І не магу я паручыцца, Што ты ва ўсім былы мастак.” Праз тыдні два Лявон і здаўся, Бо ранавата ж паміраць. А з жонкай як бы ні бадаўся, Ўсё роўна мусіш ты прайграць. Курортаў тых ён і не ведаў, Ён вёскі і не пакідаў. Ды ён без жончыных абедаў Свайго жыцця не ўяўляў. Пакрыху неяк уцягнуўся Ён у курортнае жыццё. Перад кабетамі не гнуўся, Бо помніў жончына ныццё. І жонцы ён сваёй не здрадзіў, Так моцна ён кахаў яе. Здароўе ўсё ж сваё наладзіў, Балячкі падлячыў свае. Убачыў там суседку Галю, А поруч – мажны кавалер. Яе муж повар у шпіталі, Вось ты цяпер жанкам і вер! Да Галі кавалер хінецца, Рукой кранаецца шчакі. І ціха музыка ільецца, Адразу бачна : галубкі! І так Лявону стала дрэнна, Па жонцы так засумаваў! Ён рэчы склаў свае імгненна І на вакзал пашыбаваў. Жыццё – складаная то штука, Я згодны з гэтым, ну а ты? Каханне – гэта толькі мука. Як добра : сам я халасты! Nike