Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднай мове

Сярэдняя: 4.3 (37 галасоў)
Нашая мова, пявучая мова, Голас народа знямелы амаль, Нашая годнасць i прашчураў слова, Наша ахвяра, наш смутак i жаль. Ты - наша песня i вечная ода Богу, якi нам цябе падарыў - Заваяваная разам з народам, Страцiла лепшых сыноў без пары. Ты - наша сэрца, крынiца жывая, Сiмвал жыцця ў сутарэннях турмы… Цiха канае крынiца святая, Спынiцца сэрца, загiнем i мы. Нашая казка, легенда сiвая, Велiчы сведка i мужных баёў, Родная мова, пакуль ты жывая, Будзе жыць й люд беларускiх краёў.Air Jordan VII 7.5 Ture Flight