Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Арсеннева

arseneva.jpg
Нарадзілася 20 верасня 1903 года ў Баку. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, у Віленскім універсітэце. Пасля верасня 1939 Наталля Арсеннева жыла ў Вілейцы, працавала ў абласной "Сялянскай газеце". Як жонка польскага афіцэра Францішка Кушаля была высланая ў 1940 г. у Казахстан, але вызвалена ў маі 1941 г. па хадайніцтве Максіма Танка ад Саюза пісьменнікаў. У акупіраваным Мінску супрацоўнічала з "Беларускай газетай". У 1944 эмігравала ў Германію, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай беларускай газеце "Беларус", на радыё "Свабода", у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Напісала кнігі вершаў «Пад сінім небам» (1927, Вільня), «Сягоння» (1944), «Між берагамі» (1979, Нью-Ёрк). Напісала некалькі лібрэта да опер, займалася перакладамі. New Arrivals


Сярэдняя: 4.8 (96 галасоў)
Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменне Свае хвалы. Дай спор у працы спакойнай, шэрай, На хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу, і веліч веры Ў нашу праўду, у прышласць — дай! Дай урадлівасць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай Краіну нашу і наш народ.Nike Business


Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)
Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, сінія-сінія далі на ўзмежжы нябёс. Па жытох расплыліся вятраныя хвалі, ветру плаўныя хвалі, што вечар прынёс... I паволі, паволі чырвоным пажарам занялося чырвоным пажарам усё: і жыты, і кляноў верхавіны, і хмары, й нат будзённае, шэрае ў шэрым, жыццё. Дзень канаў з недаверлівай, кволай усьмешкай, з прыкрай, горкай усмешкаю хворых людзёў, і звінелі яму развітанне узмежкам зелянкавыя конікі – дзеці палёў. Развітанне з жыццём, развітанне навекі, развітанне навекі з жыццёвай маной, калі чорная ноч моцна сцісьне павекі, моцна сцісьне павекі над сцерплай зямлёй... Air Foamposite One Pro


Сярэдняя: 4.3 (37 галасоў)
Нашая мова, пявучая мова, Голас народа знямелы амаль, Нашая годнасць i прашчураў слова, Наша ахвяра, наш смутак i жаль. Ты - наша песня i вечная ода Богу, якi нам цябе падарыў - Заваяваная разам з народам, Страцiла лепшых сыноў без пары. Ты - наша сэрца, крынiца жывая, Сiмвал жыцця ў сутарэннях турмы… Цiха канае крынiца святая, Спынiцца сэрца, загiнем i мы. Нашая казка, легенда сiвая, Велiчы сведка i мужных баёў, Родная мова, пакуль ты жывая, Будзе жыць й люд беларускiх краёў.Air Jordan VII 7.5 Ture Flight