Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Сярэдняя: 3.8 (33 галасоў)

Наша мовачка сакавітая,
Калыханкаю маці спавітая.
Бязь цябе душы не сьпяваецца,
А буслы дамоў не вяртаюцца,
Не зазьзяе вясёлкаю раніца,
Плач Рагнеды лягендай застанецца.
Заставайся навекі свабоднаю,
Непаўторная мовачка родная.



Спасибо,мне 10 поставили

Спасибо,мне 10
поставили

Шаноўны спадар!

Шчырыя ўсмешкі выклікаў у мяне Ваш верш. Гэтак міла і ад усёй душы Вы пішаце пра любоў да роднай мовы. але ж ўсмешка не толькі і не столькі ад радасці, колькі ад таго, што пэўная інфантыльнасць Вашых словаў прымушае ўзгадаць той, час, калі я сама пісала нешта, звязанае з падобным стылем.
Пра мову пісалі, пішуць і будуць пісаць шмат, але ці гэта правільна? не дарма было сказана "не трэба крычаць пра любоў да роднай мовы, на ёй трэба размаўляць (гаварыць)"
зашмат пафасу ў Вашых словах. сапраўды зашмат.

і крышачку фармальнай крытыкі:
трэці радок: бЕзь цябе (гэта не першы склад перад націскам)
шосты радок: застанЕцца (націск прыпадае менавіта на літару Е, і гучанне ў такім выпадку не дужа адпавядае таму, што павінна было б быць)

*усё выключна суб'ектыўна.

ляля