Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Родная мова, матчына мова,
Думкі яскравы палёт,
Лечыць, кранае роднае слова,
Крылы дае на ўзлёт!

Мова жывая, льецца крыніцай,
Чыстым струменем гучыць,
Светам сваім, нібы яркай зарніцай,
Шлях да дабра азарыць!

Гукі яе, як адна асалода,
Ласка радзімай зямлі,
Быццам расы раніцой прахалода,
Сонца прамень у далі!

Родная мова, шчыра вітаеш,
А я да вытокаў імкнусь,
Родная мова, ты праслаўляеш,
Краіну маю, Беларусь!