Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ягор Сяроў

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Роднай Беларусi прысвячаецца… Дакрануся далонямi, Я да роднай зямлi, Чую подых яе, Бачу рэкi, палi. Леса хвойнага водар, I азёраў блакiт, Тут паласы рамонкаў, Там лугоў аксамiт. Разальецца лагодна, На дарогi туман, Прыгажунi бярозкi, Упрыгожаць курган. А на нiве жытнёвай, Абдыму каласы, Ранiцою праменнi, Мiльгацяць ад расы. Заструменiць крынiчка, Ад чысцюткай вады, Нiбы ўраз маладзееш, Адступаюць гады. Дакрануся далонямi, I скажу, Божа мой, Гэта шчасце, кранацца, Да Радзiмы сваёй. © Copyright: Егор Серов, 11 февраля 2015 Регистрационный номер № 000130823 Air Jordan VII 7 Shoes


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Дню Маці прысвячаецца Канавана нам лёсам, Усе сцяжыны прайсці, Мы сталеем у каханні, Мы сталеем у жыцці. Шмат пра што мы пачулі, і не ўсё збераглі, А любоў да матулі, Праз жыццё праняслі. Мы паклонімся маці, Дзякуй, скажам мы ёй, За пяшчоту і ласку, Ля калыскі сваёй. Нам аддала пачуцці, і сваю прыгажосць, Прысвяціла каханне, і сваю маладосць. і на ўсім белым свеце, Лепей слова няма, Маці, родная маці, і відаць нездарма. Усе: дарослы і сталы, і зусім немаўля, Шчыра маці шануюць, На планеце Зямля! Nike


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Як добра проста жыць! Глядзець, хадзіць, сачыць, Як добра проста жыць! Вучыць, здзіўляць, здабыць! Як добра проста жыть, Цаніць, кахаць, любіць, Як добра проста жыць, Трымаць, спазнаць, дарыць! Nike Air Penny 1


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Ведаеш ты, Колькi ёсць у жыццi дарог, Зорка ў начы, I сустрэне цяплом парог. Я да цябе, З легкiм сэрцам заўжды iмкнусь, Мацi мая, Ты краiна мая, Беларусь… Ведаеш ты, Колькi есць на Зямлi шляхоў, Колькi яшчэ, Пра цябе напiшу радкоў. У кожным радку, Я душой да цябе дакранусь. Родны куток, Ты краiна мая, Беларусь... Ведаеш ты, Як сумую на тых шляхах, Сны пра цябе, Пра буслоў на тваiх палях. Думкай сваёй, Я ў паветра тваё акунусь, Усё для цябе, Ты Радзiма мая, Беларусь…. © Copyright: Егор Серов, 10 марта 2014 Регистрационный номер № 000072872 Air More Uptempo