Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова, цудоўная мова...

Сярэдняя: 4.4 (186 галасоў)

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.



цудоўна

цудоўна

Ніна Аксёнчык. Беларуская

Ніна Аксёнчык. Беларуская мова

Беларуская мова - душа мая.
Для сэрцаў жывых - ты найгожая самая.
Гавару я па-руску, па-чэшску.
На іншых славянскіх мовах.
Толькі ты – мне крыніца быцця.
Думак высокіх аснова.

Толькі матчынай песняй
Сэрца маё сагрэта.
Толькі роднае слова
Будзіць ва мне паэта.

Бо у слове у кожным, у гуку кожным-
Старажытнасці водар, лясны і мурожны.
У ёй водгулы Рунаў, магічных, сакральных.
Што душу узвышаюць у рытмах астральных.
У ёй веліч і слава расенаў вялікіх,
Што ў Рыме і Крыце іх боскія лікі.

Беларуская мова - з "Ведаў", санскрыту.
У ёй іншасветаў таемнасці скрыты:
У гуках, у спеўнасці, у выдыханні-
Душаў прародзічаў зорнае ззянне.

Ў ёй сіла Пяруна.
І шчодрасць Дажбога.
Нябесная слава самога Сварога.

Так боская ласка цябе блаславіла,
Каб крыніцай Славянства
Ты, мова, бруіла.

Хто валодае моваю беларускай,
Зразумее паляка і чэха, і рускага.
Украінца, славака і крыху братоў паўднёвых-
Так мацнеюць любові й братэрства асновы.

Наша родная мова,
Пакуль будзеш жыць ты
У доме у кожным і хаце-
Як паветра, як хлеб і як родная маці,
Не чакае нас смерць занікнення.
І не страшныя ворагі-гнусы.
Будзем вечна ў шчасці мы жыць,
Дзеці святла – Беларусы.

Ды яшчэ старажытныя марсіяне

Ды яшчэ старажытныя марсіяне гаворылі па-беларуску.

Сустракайце: на арэне беларускі Чудзінаў - Ніна Аксёнчык!

во гэта добры стих.

во гэта добры стих.

Стих великолепный,учится ещё

Стих великолепный,учится ещё лучше!Спасибо автору этого замечательного произведения!

Реальный стих! Задали учить

Реальный стих! Задали учить выучил легко, как Босс!!!

ага

норм верш учится правда трудновато

Сори что пишу по русски, но

Сори что пишу по русски, но стих очено хорошей и учится нетяжело)))

)))

)))