Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Яшчэ не ацэнена

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.



прабачце...але далей не

прабачце...але далей не па-беларуску...
Народ, хватит вам ныть о том как вам влом его учить и насколько он большой...с такими темпами вам ничего не останется кроме того, как собирать и сдавать бутылки...вы попробуйте понять этот стих..попробуйте почувствовать его и тогда он запомнится вам без всяких усилий...я и сам не раз писал стихи как на русском так и на белоруссом языках..и поверте мне...выучить стих - легко...а вот понять его дано далеко не каждому...(с)Миша.

Згодна з Вами. Верш добры и

Згодна з Вами. Верш добры и сорамна павинна быць таму, хто жадае вывучыць, не зразумеушы сэнс. Так нiколi не атрымаецца. Не трэба ганьбiць вялiкiя словы тым, што iх цяжка вучыць. Мне самой трэба заутра адказваць, а я на жаль толькi зараз упершыню чытаю верш. Але ён вельмi прыгожы. Амаль за сэрца хапае...

Стихотворение просто

Стихотворение просто замечательное. Я несколько лет назад его учил, и мне оно не показалось таким уж тяжёлым. А помню я его наизусть и сегодня.

Шкалата,як брытка мне,

Шкалата,як брытка мне, чалавеку не зусім ужо і старому, чытаць такія неймаверныя водгукі, пасароміліся бы навогул такое пісаць. Як зараз у модзе- СТЫД!!! "Не магу вывучыць апошні слупок.....))))" За тое, разварушы ноччу знянацку, так, раптам, і запытай :"Яки пароль УКАНТАКЦЕ(ВКОНТАКТЕ)?", ци яшчэ дзе- зходу пачуеш адказ!!!Нават у сне гэта помняць, а СЛУПОК-, прабачце,- не можам- не хапае кепелу у галаве..............