Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родныя гукі

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)
Зноў абуджаюцца родныя гукі, Я не самотны - натхненьне са мной. Думка трывожная ў часе разлукі Цягнецца звонкай ігранай струной. Слова, што ўладна і ладна ўплялося Ў лёс мой, жыцьцё і пачуцьці мае, - Як на палёх пад вятрамі калосьсе, Бурнаю хваляю сёньня ўстае. Слова сьпявае. Палае. Чаруе. Матчын запеў - нясуцішны - у ім. Я пазнаю гэту праўду старую. Сьвет, цэлы сьвет б'ецца ў сэрцы маім. Хочацца добрае ў песьню укласьці! Я перажыў колькі сьветлых гадзін. Слова мяне ратавала ў няшчасьці I суцяшала, што я не адзін. Зноў я праходжу праз творчыя мукі, I зацьвітаю вішнёвай вясной. I абуджаюцца родныя гукі... Я не самотны, бо слова са мной. Sneakers