Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Рокеры

Сярэдняя: 4.2 (24 галасоў)

Дзе тут цягацца з імі цыганцы!
Ажно калоціцца сцэна шырокая.
Перахліснуліся
песні і танцы.
Юны запал узрываецца...
Рокеры!
Рокеры,
выйшлі з падполля цяпер вы
(згінь, кансерватар!
Кры-ывіцца ён яшчэ...).
Гэта ж такое свята для нерваў,
гэта такое жывое відовішча!
Рыцары вы маладыя
без страху —
хтосьці пужлівы, пачуўшы,
аж стуліцца...
Добра,
што з гэткім вялікім размахам
вы супраць нечага ўсё ж пратэстуеце.
Вашых паклоннікаў —
цэлая плойма:
«Не завалялася лішніх білецікаў?»
...Можа б, вы толькі
спявалі па-свойму —
вам бы айчынных паболей сюжэцікаў!
Штосьці б даўжэй у душы затрымалася,
думка каб ззяла пад шумнаю шапкаю.
Болей бы сэнсу!
Каб не здавалася:
нехта бразгоча пустою бляшанкаю…



Неяк давялося некаторы час

Неяк давялося некаторы час мець справы і размовы з мясцовым ( не пераежжым) цыганскім юнаком.
Вось ужо дзе мне, сталаму было набрацца годнасці і вытрымкі, бо ў тым становішчы якім ён быў толькі што рукі было на сябе накладаць. І расточку таго паўтары метры, але і ніжэй плінтусу не будзе, і калі чаго ня ўбачыш - падкажа як след.

прикольный стих)

прикольный стих)